МО беларускай мовы i лiтаратуры

4 лiстапада 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыi “Сярэдняя школа № 4 г. Горкi” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб´яднання па тэме «Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры: метадычная кампетэнцыя настаўніка».

На семінары-практыкуме настаўнiкi абмяркоўвалi рад пытанняў:

патрабаванні да сучаснага ўрока, актыўная ацэнка як стратэгія навучання, перавернуты ўрок, пастаноўка дыягнастычнай мэты ўрока, выкарыстанне прыёмаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў, стварэнне ўмоў для эфектыўнага ўзаемадзеяння вучняў i iнш.

Настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры падзялiлiся вопытам па правядзенню карэкцыйнай работы на вучэбных занятках па беларускай мове,  мадэляванню ўласных вучэбных заняткаў, стварэнню кантрольных (тэматычных) работ; па праверкi кантрольных (тэматычных) работ у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

BelarusianEnglishRussian