Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Другога лістапада на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Горкі» адбылося метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры: актуальны стан, праблемы і перспектывы» пад кіраўніцтвам настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Аўсянкаўская сярэдняя школа Горацкага раёна» Калько Т.А. З дакладамі выступілі  Скарабагатая Ж.Д., настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры дзяржаўнай ўстановы адукацыі

«Сярэдняя школа № 4 г. Горкi», Другакова А. А., настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Горкi», Нiкiцiна Л.Я., настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Горкi».

Мерапрыемства прайшло ў форме семінара-практыкума. Удзельнікі аб’яднання абмяркоўвалі мадэляванне вучэбных заняткаў, накіраваных на рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу, рашалі і стваралі кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні, аналізавалі праблемы і перспектывы рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры.

У выніку правядзення пасяджэння настаўнікі вырашылі накіраваць прадстаўніка ад Горацкага раёна для ўдзелу ў рабоце рэспубліканскага семінара «Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (5 – 11 класы)» , які адбудзецца ў Нацыянальным інстытуце адукацыі; распрацаваць і падрыхтаваць да друку дыдактычныя матэрыялы (кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

BelarusianEnglishRussian